Беражкоў: Пра дзень майго затрымання можна напісаць раман


Былы генеральны менеджар ХК «Дынама» (Менск) распавядае, што перажыў за восем месяцаў зняволення.

berazkou

На наступны дзень пасля вызвалення Уладзімір Беражкоў наведаў рэдакцыю газеты «Прессбол» – 19 гадоў ён быў яе галоўным рэдактарам.

«У журналістыку я ўжо не вярнуся. Журналіста я ў сабе забіў. Не ведаю, ці забіў я ў сабе пісьменніка, таму што я, калі аналізую нават адзін дзень, 13 жніўня (калі затрымалі Беражковазаўв.), прыходжу да высновы, што можна напісаць раман. Думаю, гэта будзе цікава…», – адзначыў Уладзімір Беражкоў.

Шмат пра што Уладзімір Беражкоў не мае права распавядаць: расследаванне крымінальнай справы ў стасунку да яго працягваецца.

Былы генменеджар ХК «Дынама» прызнаецца, што за апошніх восем месяцаў пераацаніў сваё стаўленне да людзей і да жыцця.

«Прыйшоў да таго, што трэба больш дараваць. Што чалавек слабы. Што чалавек мае патрэбу ў падтрымцы. Што чалавек сам па сабе як істота мае патрэбу ў спагадзе і ў выхаванні, а злосцю яго ня выправіць. Злосць бяссільная ў гэтым плане. Таму я, шчыра кажучы, не ведаю яшчэ, як буду сустракацца і размаўляць з людзьмі, якім бы не паціснуў руку, але я дакладна ведаю, што я ім не буду помсціць, што не буду ажыццяўляць супраць іх ніякіх дзеянняў, якія, скажам так, дрэнна б паўплывалі на іх здароўе, дзелавую і іншую рэпутацыю», – заўважыў Уладзімір Беражкоў.

Цяпер ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Паводле старшыні Следчага камітэту Івана Наскевіча, Уладзімір Беражкоў можа быць памілаваны, паколькі пакрыў нанесеную шкоду. Яму прадʼяўленае абвінавачанне ў завалоданні грашовымі сродкамі хакейнага клубу на 1 млрд 90 млн рублёў з выкарыстанне службовых паўнамоцтваў.

НМ, belsat.eu, паводле Nabiny.by, фотаздымак pressball.by

Стужка навінаў