Берасцейцы пра выезд у Польшчу: У нас нізкія заробкі, але я сэрцам адданая роднай зямлі!


Летась польскія кансулаты ў Беларусі выдалі больш як 35 тысячаў працоўных візаў. Гэта амаль на 20 тысячаў болей, чым у 2016-м годзе. І ў 7 разоў болей, чым у 2015-м годзе.

Мы распыталі жыхароў Берасця, чаму беларусы з’язджаюць у суседнюю краіны, і ці яны б адважыліся зʼехаць з роднай краіны.

«Там больш працы, таму ўсе туды едуць, але я б не паехала. У мяне тут добрая праца, сямʼя, мне і тут добра».

«Знаёмыя зʼязджаюць, напэўна там лепш. Заробак большы. Але зʼехаць не гатовы, бацькі тут, дом. Працуем тут, падымаем краіну».

«Студэнты хочуць займаць пасады павышэй, пенсіянеры займаюць месцы».

«Працы ніякай, заробкаў ніякіх. Наш сын чакае дакументы, каб выехаць у Польшчу».

«Заробкі ў Беларусі нізкія, але я б не паехала, я сэрцам адданая роднай зямлі!»

Больш адказаў у відэа.

Стужка навінаў