Берасцейцы пра Дзень Святога Валянціна: Я больш люблю праваслаўныя святы


«Белсат» распытаў мінакоў на вуліцах Берасця, ці адзначаюць яны Дзень усіх закаханых.

Шмат хто з рэспандэнтаў адказаў, што не святкуе Дзень Валянціна.

«Я больш люблю праваслаўныя святы», – кажа жанчына.

«Гэта не славянскае свята. 8 ліпеня славянскае свята – Дзень Пятра і Февронія, яго мы будзем святкаваць», – выказваецца яшчэ адна берасцейка.

«Я не святкую гэты дзень. Ведаеце чаму? Адкуль свята пайшло: з Рыму, гэты Клаўдый, які «гамасекаў» заахвочваў у шлюбе, таму і не святкую», – абураецца мужчына.

Затое моладзь адказвала на пытанне станоўча.

«Пойдзем з хлопцам у кіно», – кажа маладая дзяўчына.

«А мы на піццу. Гэты дзень трэба праводзіць з задавальненнем», – кажа хлопец.

Стужка навінаў