Нашыя карэспандэнты не знайшлі ніводнага берасцейца, які б падтрымліваў «падатак на беспрацоўе».
«Мая дачка 10 гадоў жыве за мяжой і атрымала ліст з падатковай. Яны лічаць яе дармаедам, але не ведаюць, што яна тут не жыве. Вельмі непрыемна даказваць, што ты не чорны або белы», – кажа жанчына.
«Гэты падатак заплацілі тыя, хто атрымлівае »левыя« грошы. Ім прасцей заплаціць, каб дзяржава ад іх адчапілася», – мяркуе берасцеец.
«Адкуль грошы ў беспрацоўных?», – задаецца пытаннем жыхар Берасця.
Нагадаем, што толькі кожны 9 «дармаед» вырашыў заплаціць збор. Агулам яго сплаціла 51 600 беларусаў. Усяго падатковыя інспекцыі накіравалі 470 тысяч «лістоў шчасця». Бюджэт атрымаў ад «дармаедаў» Br 15,6 млн.
У Міністэрстве падаткаў папярэджваюць, што за нявыплату збору прадугледжваецца штраф на суму Br 46-92 ды нават – адміністратыўны арышт. Пры гэтым штраф не вызваляе ад падатку.
ЮВ, belsat.eu