Берасцейцы: чакаць лепшага ў наступным годзе не даводзіцца, але вера пакуль жыве


Журналісты «Белсату» напярэдадні Новага года выйшлі на вуліцы Берасця, каб даведацца, чаго чакаюць беларусы ў 2016-ым.

А чаканні наступныя – зменаў да лепшага чакаюць толькі пенсіянеры, якія падтрымліваюць Лукашэнку. У настроях астатніх песімістычныя ноткі, большасць лічаць, што ў 2016-ым годзе будзе таксама ці нават горш.

«На лепшае разлічваць не даводзіцца, але вера жыве, будзем дзеяць адпаведна сітуацыі».

«Нават прэзідэнт краіны сказаў, утрымаць бы тыя пазіцыі, якія ёсць. Таму ніякіх зменаў у лепшы бок не будзе – яшчэ горш будзе».

«Складана казаць, што будзе ў наступным годзе – мы нават на дзень наперад загадаваць баімся».

«Годнага дабрабыту людзям, мы ўсё стаміліся так жыць».

Больш адказаў у відэматэрыяле.

А.Л, М.Х belsat.eu

Стужка навінаў