Берасцейскія мытнікі забралі ў расейца 40 тысячаў еўраў


Расеец пры ўездзе ў Беларусь страціў 40 тысячаў еўраў.

Мужчына перасякаў мяжу ў пункце пропуску «Варшаўскі мост». На стандартнае пытанне мытнікаў пра колькасць валюты, ён адказаў, што мае пры сабе 8 тысячаў еўраў. Пасля праверачных працэдураў мытнікі знайшлі яшчэ 38 тысячаў, пра якія грамадзянін Расеі нічога не сказаў.

У дачыненні да мужчыны завялі Крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 228. Санкцыя артыкулу прадугледжвае штраф, або абмежаванне волі тэрмінам ад 2 да 5 гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Грошы вынятыя да судовага рашэння.

Паводле беларускага заканадаўства, у краіну без усялякага афармлення можна ўвозіць наяўныя да $ 10 000. Большыя сумы падлягаюць абавязковаму дэклараванню.

ГА, belsat.eu паводле Мытнага камітэту

Стужка навінаў