Берасцейскія мытнікі канфіскавалі ў расейца лыжы


Грамадзянін суседняй краіны спрабаваў правезці праз берасцейскую мытню гарналыжны інвентар.

Ён уязджаў у нашую краіну праз пункт мытнага афармлення «Варшаўскі мост» на аўце «Subaru» з прычэпам-дачай.

У дэкларацыі ён пазначыў увоз 16 розных прадметаў для заняткаў гарналыжным спортам. У выніку ж дагляду знайшлі 134 адзінкі гарналыжнага інвентару. Там былі лыжы, адмысловыя абутак, пальчаткі і абарончыя аксесуары. Агульная вага тавару склала 125 кілаграмаў, кошт – Br 4,1 тыс (каля $ 2 150).

Чытайце таксама >>> Як беларускія цыгарэты трапляюць у Еўропу

Тавары канфіскаваныя да рашэння суда, паколькі расеец не задэклараваў іх увоз, адпаведна не аплаціўшы мыта.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў