Берасцейскія гандбалісты перамаглі найлепшы клуб Нямеччыны


Учорашні матч паміж Берасцейскім гандбольным клубам імя Мяшкова і «Райн-Нэкар Лёвэн» з нямецкага Мангайму ў межах групавога турніру гандбольнай Лігі чэмпіёнаў можна параўнаць з перамогай БАТЭ над «Баварыяй» у межах футбольнай ЛЧ у 2012-м. БГК перамог чэмпіёна самай моцнай гандбольнай лігі свету.

Гандбольныя матчы – традыцыйна топавая падзея ў Берасці – а да таго, ж у межах Лігі чэмпіёнаў збіраюць поўныя трыбуны палаца спорту «Вікторыя». Горад даўно жыве гандболам і за гандбол гатовы паміраць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”374301″ img_size=”large”][vc_column_text]У матчы з нямецкім чэмпіёнам для аншлагу не хапіла 250 чалавек, але 3250 наведнікаў не змаўкалі ні на хвіліну. Найбольш было чуваць берасцейскі фан-клуб – «Унія», чые актывісты з бубнамі, дудкамі, з крычалкамі і песнямі ладзяць сапраўднае шоу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”374305″ img_size=”large”][vc_column_text]Немцы на пачатку гульні вырываюцца наперад у ліку, але БГК двойчы даганяе і вядзе сам, а пералом у гульні здараецца незадоўга да перапынку. Пад дахам арэны загучаў Лявон Вольскі: «Ты не чакай сюпрызаў не будзе!».

Але Лявон не меў рацыі: берасцейцы адарваліся ды вырваліся наперад на пяць мячоў. З такім разрывам БГК і сыходзіць на перапынак, а пасля яго двойчы адбівае спробы нямецкага чэмпіёна пераламаць ход матчу.

Канчатковы вынік – 30:28. Дагэтуль берасцейцы не перамагалі гэтага клюбы з еўрапейскай эліты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”374309″ img_size=”large”][vc_column_text]«Думаю, што з першых хвілін у нас пачало атрымлівацца: контратака, хуткі тэмп, – кажа галоўны трэнер БГК Сяргей Бябешка. – Мы ведалі, што нямецкая каманда ў сераду гуляла матч. Супраць нас гуляў вельмі класны і моцны супернік – у другім тайме ён гэта даказаў. Дзякуй Богу, мы знайшлі сілы і давялі матч да перамогі. Хачу павіншаваць сваю каманду».[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]«Мае віншаванні з перамогай. Мы не былі ў стане згуляць у прапанаваным нам рытме. У першым тайме зрабілі занадта шмат памылак за што і былі пакараныя, – прызнаецца Нікалай Брэдаль Якабсэн. – Каманда Берасця даказала, што была лепшай на пляцоўцы. Мы ж будзем рыхтавацца да наступнага матчу».[/vc_column_text][vc_single_image image=”374341″ img_size=”large”][vc_column_text]Цяпер БГК чакаюць у Лізе чэмпіёнаў два выязных паядынку 15 кастрычніка ў Харватыі супраць «Заграбу» і 23 кастрычніка ў Венгрыі супраць «Піка». А наступны хатніх паядынак у Лізе чэмпіёнаў БГК правядзе 12 лістапада супраць шведскага «Крыстыянстаду».

Алесь Ляўчук, фота: Мілана Харытонава

Стужка навінаў