Берасцейскія актывісты правялі акцыю памяці на Балахоўскіх могілках


Гісторык Ігар Бараноўскі кажа, што атрад генерала Станіслава Булак-Балаховіча пэўны час дыслацыраваўся ў Берасцейскай крэпасці.

«У свой час Алег Латышонак агучыў тэзу, што Берасце, Берасцейская крэпасць – гэта месца, дзе была створана першая рэальная спроба стварэння сапраўднага беларускага войска. Сюды прыйшоў Асобы атрад БНР пад кіраўніцтвам генерала Станіслава Булак-Балаховіча, у Берасцейскай крэпасці гэтыя атрады прайшлі перафармаванне. Праўда пасля перадыслакацыі ў Берасце, ужо падпарадкоўваўся польскаму камандаванню», – кажа спадар Ігар Бараноўскі.

Яўген Скрабутан

Зазначым, што ў атрадзе Балаховіча разам ваявалі беларусы, палякі, украінцы, расейцы. Цяпер на могілках усталяваныя мемарыяльныя знакі на беларускай і польскай мовах, але гэтыя могілкі патрабуюць увагі, бо па сапраўднаму гісторыяй пахаваных тут людзей ніхто не займаўся.

«Балаховіч для нас – сімвал змагання з бальшавізмам. На жаль, афіцыйная беларуская гісторыя не папулярызуе такіх герояў, а якраз яны б сёння сталі добрым падмуркам для выхавання сучаснага пакалення, і на прыкладзе Касцюшкі, Каліноўскага, Балаховіча Беларусь магла б выхаваць сапраўдных патрыётаў Бацькаўшчыны. Мы павінны памятаць, даследаваць і папулярызаваць сваіх герояў – толькі выкарыстоўваючы досвед продкаў можна пабудаваць сапраўдную, моцную беларускую дзяржаву». – распавёў Белсату адзін з арганізатараў акцыі Яўген Скрабутан.

Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (фота)

Глядзі таксама
Каментары