Берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін выйшаў на волю


Журналіст адсядзеў 10 содняў у ІЧУ Ленінскага РАУС Берасця. Пра вызваленне ён напісаў у сваім Facebook’у.

14 сакавіка Сяргея Пятрухіна завочна асудзілі на 10 содняў за ўдзел у акцыі недармаедаў.

У судзе сведка-міліцыянт расказаў, што блогер Пятрухін з камерай «правакаваў людзей».

Напярэдадні суда актывіст з’ехаў за мяжу, але актывіста затрымалі на памежным пераходзе, калі ён вяртаўся з Польшчы, і адправілі адбываць пакаранне.

Сяргей Пятрухін – вядомы берасцейскі відаэблогер, які выкрывае карупцыйныя схемы ўва ўладзе і распавядае пра гэта на сваім youtube-канале «Народны рэпартэр».

Глядзіце таксама:

 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў