Берасцейская падатковая і Упраўленне прымусовага выканання распачалі агрэсіўную рэкламную кампанію (ФОТАФАКТ)


Упраўленне прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі берасцейскага аблвыканкаму і Міністэрства падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь распачалі кампанію для выбівання даўгоў.

У рэкламе падаткавікоў гаворыцца, што падаткі – гэта наша здароўе, прырода і навука. Куды больш агрэсіўную кампанію вядзе Упраўленне прымусовага выканання. На білбордзе, размешчаным у цэнтры Берасця, можна ўбачыць, як трое інспектараў, са словамі «пазыка», «штраф», «аліменты», «крэдыт» гоняць мужчыну ў бок абрыву.

СА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары