Берасцейская газета атрымала расейскую ўзнагароду


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”71897″ img_size=”large”][vc_column_text]Аляксандр Лагвіновіч са сваім катом Цімафеям.[/vc_column_text][vc_column_text]Мільён расейскіх рублёў (амаль $ 15 000) атрымае берасцейская абласная газета «Заря» ад ураду Расеі. Падобнае распараджэнне падпісаў расейскі прэмʼер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў.

Урадавыя расейскія прэміі за 2015-ты ў галіне сродкаў масавай інфармацыі атрымае дзесяць медыяў. Ўзнагароджанне праходзіць з 2013 года. Прэміі прысуджаюцца за значныя творчыя і прафесійныя дасягненні расейскіх медыяў, а таксама замежных медыяў, якія выдаюцца на расейскай мове.

Сёлета адзіным замежным лаўрэатам стала беларуская «Заря» з Берасця і, канкрэтна, галоўны рэдактар ​​выдання Аляксандр Лагвіновіч. У падпісаным Мядзведзевым дакуменце наша краіна называецца «Белоруссия».

У мінулым годзе прэмію атрымаў «Балгарска-расейскі інфармацыйны пул» і часопіс «Мурзилка». Ўзнагароджанне адбудзецца 12 студзені 2016 года.

Галоўны рэдактар выдання «Заря» Аляксандр Лагвіновіч пракаментаваў «Белсату» атрыманне ўзнагароды:

«Я думаю, нам далі прэмію таму што наша газета вельмі шмат пісала пра Расею, у нас цесныя сувязі з гэтай краінай. Разам мы рэалізоўвалі некалькі сумесных праектаў. У прыватнасці нашыя журналісты ездзілі ў Маскву, Цвер, Ніжні Ноўгарад, Кастраму, Іванава і пісалі пра тое, як там жывуць людзі».

«Я збіраюся паехаць на ўручэнне, але пакуль не ведаю на якія мэты можна выдаткаваць прэмію. Хацелася б, вядома, на развіццё выдання», – кажа Лагвіновіч.

Сёлета газеце «Заря» споўнілася 75 гадоў.

Алесь Ляўчук, belsat.eu

Стужка навінаў