Берасцеец спрабаваў правезці праз мяжу паўкіло марыхуаны


Канфіскаваная марыхуана

30 лістапада беларускія мытнікі знайшлі сярод асабістых рэчаў берасцейца 500 грамаў марыхуаны.

Пра забароненую знаходку берасцейскія мытнікі паведамілі на сваёй інтэрнэт-старонцы.

39-гадовы жыхар абласнога цэнтру ехаў рэйсавым аўтобусам «Варшава – Санкт-Пецярбург». Марыхуану, якую ён вёз, мытнікі знайшлі падчас кантролю пасажыраў аўтобусу.

«Людскія справы» пра «зручны» артыкул 328

Берасцейская мытня распачала ў адносінах да парушальніка крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 328-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі. За перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў дадзены артыкул прадугледжвае зняволенне на тэрмін ад 5 да 10 гадоў і магчымую канфіскацыю маёмасці.

НМ, belsat

Стужка навінаў