Берасцеец памер пасля прабежкі


Мужчыну было 30 гадоў.

У Берасці 27 траўня каля 16.15 на стадыёне «Будаўнік» мужчыну стала кепска пасля прабежкі. Ягоны знаёмы выклікаў хуткую дапамогу, аднак мужчына сканаў да яе прыбыцця.

Берасцейцу было 30 гадоў.

Праверку паводле факту ягонай смерці праводзіць Следчы камітэт па Берасцейскай вобласці.

«Беларускія навіны» падаюць, што следчыя прызначылі судова-медыцынскую экспертызу.

ДД

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары