Берасцеец абакраў сваіх кватарантаў


Мужчына прыходзіў у кватэру, якую арандаваў, каб нібыта забраць свае асабістыя рэчы. Скрадзеныя грошы ішлі на аплату даўгоў.

У сярэдзіне кастрычніка беспрацоўны 29-гадовы берасцеец вырашыў здаць кватэру маладой пары з Бабруйску. Папярэдзіўшы пра вялікую запазычанасць паводле камунальных плацяжоў, прапанаваў заплаціць за 4 месяцы наперад і пасля аплочваць толькі паслугі ЖКГ. Маладыя людзі пагадзіліся.

Праз нейкі час пара заўважыла знікненне дарагіх рэчаў і 500 рублёў. Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю.

Мужчыну затрымалі і распачалі супраць яго справу за крадзеж. За непрацяглы час ён накраў у сваіх кватарантаў на 3,1 тыс. рублёў.

ДР belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары