Берасце: вынесены прысуд фігурантам справы аб камерцыйным шпіянажы – іх вінавацілі ў выкраданні тэхналогіі вытворчасці смалы


У судзе Ленінскага раёну Берасці 5 снежня абвясцілі прысуд па крымінальнай справе аб камерцыйным шпіянажы.

Суд прызнаў 48-гадовага жыхара Берасця і 41-гадовага жыхара Менску вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1 ст.254 КК (камерцыйны шпіянаж), а таксама ч.1 арт.14 і ч.2 арт.431 КК (замах на дачу хабару ў буйным памеры). Канчаткова ім прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 2 гады (так званая “хатняя хімія”) і штрафу ў даход дзяржавы ў 400 базавых велічынь (Br9,2 тыс). Пра гэта паведамляе БелТА.

Раней СК заяўляў, што абвінавачаныя «незаконным спосабам атрымалі звесткі пра тэхналогію вытворчасці смалы, а таксама аб рэцэптуры фарбы, якія выкарыстоўваюцца для нанясення дарожнай разметкі, якія былі распрацаваны і ўжываліся пры вытворчасці адным з прадпрыемстваў».

За атрыманне інфармацыі фігуранты перадалі службовай асобе прадпрыемства ў якасці хабару грашовыя сродкі ў суме 2 500 USD.

Пры перадачы грашовых сродкаў у якасці другой часткі хабару абвінавачаныя былі затрыманыя супрацоўнікамі шостага ўпраўлення (па Берасцейская вобласці) ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь і АМАПу.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары