Берасцейцам рэкамендуюць паехаць «На Бедронку»


У Берасці працягваецца інфармацыйная кампанія дзеля падтрымання малога памежнага руху. У горадзе на інфармацыйных стэндах з’яівліся плакаты якія распавядаюць, наколькі прасцей жыхарам памежжа будзе наведваць суседнюю Польшчу, калі ён пачне дзеяць.

Польшча ратыфікавала дамову з Беларуссю аб малым прымежным руху яшчэ ў 2010 годзе, але з тых часоў беларускія ўлады не зрабілі нічога, каб дамоўленасці сталі дзеяць. Дамовы прадугледжваюць бязвізавае наведванне для жыхароў прымежжа суседніх краінаў на тэрыторыі 30 кіламетраў ад мяжы.

Праўда, арганізатары інфармацыйнай кампаніі на сваёй друкаванай прадукцыі без дазволу выкарыстоўвалі чужую інтэлектуальную ўласнасць. Лозунг – «На Бедронку!» стварыла група берасцейцаў у адказ на расейскую прапаганду. Пачынаўся скандал, які ўсё ж атрымалася хутка вырашыць пасля выбачэнняў, прынесены групе берасцейцаў арганізатарам акцыі.

«І тады група берасцейцаў прыдумала зваротны слоган, – распавёў «Белсату» ад імя групы адзін з аўтараў ідэі Алесь Ляўчук. – Нам гэта вельмі не падабалася, бо ўся гэтая кампанія выглядала недарэчна, гэта была відавочна расейская прапаганда, гэтая дурная мода прыйшла і да нас у Беларусь. На ідыятызм трэба адказваць гумарам: гэтак у нас з’явіліся мірныя лозунгі, якія можна зрабіць у форме налепак: «На Бедронку!», «На Беласток!» «Дзяды гандлявалі!».

ЯЛ, belsat.eu

Стужка навінаў