Берасцейцаў павіншавалі з 23 лютага кулямётам і матацыклам з георгіеўскай стужкай


Агенцтва «Бюро Святаў» зладзіла ў краме вайсковую інсталяцыю.

Даволі спрэчную акцыю ў Дзень абаронцы айчыны правяло Першае святочнае агенцтва «Бюро Святаў».

У супермаркеце «Алмі» была арганізаваная адмысловая фота-зона з савецкім вайсковым матацыклам. На матацыкле – кулямёт і георгіеўская стужка.

«Вы ведаеце, мы не спецыяльна прывязалі да матацыкла гэтую стужку. Матацыкл мы ўзялі ў арэнду, а стужка ўжо на ім была. Нават неяк не прыдалі гэтаму значэння», – растлумачылі прадстаўнікі «Бюро святаў».

Акрамя матацыкла праходзіў конкурс па хуткаснай зборцы-разборцы АК-47 (аўтамат Калашнікава), які праводзілі двое байцоў 115-га зенітнага ракетнага палка. Прычым адзін з іх быў апрануты ў форму сучаснай беларускай арміі, а другі – у форму савецкага войска.

Наведнікам супермаркету вайсковая тэхніка прыйшлася да спадобы. Яны актыўна разбіралі аўтамат і фатаграфаваліся, некаторыя з дзецьмі, на фоне матацыкла з кулямётам.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў