«Bentley» вядомага футбаліста пратараніў картэж прэзідэнта Сербіі


Раніцай 2 верасня на скрыжаванні з кругавым рухам сербскай сталіцы «Bentley» з іспанскімі нумарамі ўехала ў аўта з картэжу прэзідэнту Сербіі Аляксандра Вучыча, у якім знаходзіўся сам Вучыч.

Пра гэта паведамляе выданне «Novosti.rs».

У аўце парушальнікаў знаходзілася трое маладых мужчын. «Bentley» урэзаўся ў першую машыну, у якой знаходзіўся сам Вучыч, а затым працягнуў рух і заблакаваў другую машыну суправаджэння, прычым так, што супрацоўнікі бяспекі пазбавіліся магчымасці хутка рэагаваць.

Парушальнікаў дагнаў трэці аўтамабіль з картэжу Вучыча. Усе падазраваныя затрыманыя на 48 гадзін, у аналізах аднаго з іх, паводле неафіцыйнай інфармацыі, выяўленыя сляды какаіну.

Крыніцы са следства распавялі, што кіроўца аўта, які пратараніў картэж, увайшоў на скрыжаванне з кругавым рухам на хуткасці 200 км/г. Кіроўца-парушальнік рабіў гэта некалькі разоў, «дрыфтуючы», як адзначылі паліцыянты ў сваёй справаздачы.

Пазней стала вядома, што «Bentley» належыць вядомаму былому футбалісту зборнай Сербіі Івіцы Драгуцінавічу. Кіроўца, які знаходзіўся за стырном падчас тарану прэзідэнцкага картэжу, паводле паліцыі, адказвае за бяспеку былога спартоўца.

Далейшае следства будзе вызначаць, ці былі намеры ў траіх маладых людзей нанесці шкоду кіраўніку дзяржавы, але як адзначылі ў МУС Сербіі, у цяперашні час няма падставаў меркаваць, што мэтай быў Аляксандр Вучыч.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Novosti.rs

Стужка навінаў