Бэнксі намаляваў графіці пра брэкзіт


Брытанскі ананімны вулічны мастак апублікаваў у Instagram здымак новай палітычнай працы, якую прысвяціў выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ.

Бэнксі намаляваў сцяг абʼяднанай Еўропы, адну з зорак якога крышыць рабочы. Ад зоркі, якая сімвалізуе Вялікую Брытанію, ва ўсе бакі разыходзяцца расколіны. Яны, відавочна, увасабляюць раскол у ЕЗ.

У каментарах жартуюць, што графіці могуць пратрымацца даўжэй, чым брытанская эканоміка. Гэта намёк на папярэднія працы мастака, якія зафарбавалі камунальнікі.

Графіці размешчаны на сцяне аднаго з дамоў Дувра. Гэты горад – адзін з галоўных пунктаў паведамлення Туманнага Альбіёну з кантынентальнай Еўропай.

Асоба Бэнксі невядомая. Ягоныя працы зʼяўляюцца на будынках па ўсім свеце, але ніхто ніколі не бачыў мастака.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў