«Белых каўнерыкаў» заменяць робаты


З-за развіцця генетыкі, штучнага інтэлекту і робатэхнікі да 2020 года без працы застануцца пяць мільёнаў чалавек. . Дзякуючы развіццю камп’ютэрных тэхналогій робаты заменяць працаўнікоў руціннай працы.

Паводле вынікаў даследвання Future of Jobs, могуць знікнуць каля 7 млн ​​працоўных месцаў і паўстаць каля 2 млн.

Даследаванне закранула сферы эканомікі, якія ахопліваюць практычна 2 млрд працаўнікоў і 65% усёй сусветнай працоўнай сілы.

Самыя значныя «скарачэнні» закрануць «белых каўнерыкаў», якія займаюцца адміністрацыйнай і офіснай. Страты сярод гэткіх «руцінных працаўнікоў» складуць прыкладна 2/3 ад агульнай колькасці.

ДР, belsat.eu паводле bloomberg.com

Стужка навінаў