R.I.P dial-up: «Белтэлекам» з лютага спыняе аказанне паслугі


«Белтэлекам» больш не будзе прадастаўляць паслугі па камутаванаму доступу ў Інтэрнэт (dial-up), паведамляе нацыянальны аператар сувязі.

«Белтэлекам спыняе камерцыйнае прадастаўленне паслуг па камутаванаму беспарольнаму доступу ў сетку Інтэрнэт і камутаванаму доступу ў сетку Інтэрнэт з выкарыстаннем перадаплочаных Інтэрнэт-картак», – гаворыцца ў паведамленні на сайце кампаніі.

Для доступу ў сетку Інтэрнэт «Белтэлекам» з 1 лютага 2017 году прапануе карыстацца іншымі паслугамі з больш высокай хуткасцю доступу.

Гэта відэа мы прысвячаем ўсім тым, хто памятае пра інтэрнэт з хуткасцю 56 кб/с.

Камутаваны доступ – гэта першая тэхналогія падключэння да Інтэрнэту, якая была даступная для карыстання беларусам.

ВД, паводле interfax.by

Стужка навінаў