«Белтэлекам» папярэдзіў аб праблемах з прыёмам плацяжоў падчас дэнамінацыі


Гэта звязана з дэнамінацыяй, абвешчанай на 1 ліпеня. Усім абанентам рэкамендуюць загадзя папоўніць свае рахункі, каб не сутыкнуцца з часовым адключэннем паслугаў.

Ад 23-й гадзіны 30 чэрвеня немагчыма будзе аплаціць паслугі РУП «Белтэлекам». Абмежаванне датычыць наяўных, і безнаяўных плацяжоў у сэрвісным цэнтры «Белтэлекаму», пры дапамозе raschet.by, праз інфакіёскі, карты экспрэс-аплаты (у тым ліку віртуальныя) ды іншыя інтэрнэт-сэрвісы банкаў.

Залічэнне плацяжоў пачнецца «пасля завяршэння працаў па дэнамінацыі ў парадку чарговасці, але не пазней за 4 ліпеня».

З 23:00 30 чэрвеня да 6-й гадзіну 1 ліпеня будзе абмежаваны доступ у інтэрнэт праз карткі Wi-Fi (у тым ліку віртуальныя).

Таксама паведамляецца, што з 00:00 гадзінаў 26 чэрвеня да 00:00 гадзінаў 4 ліпеня будзе недаступны сэрвіс «Абяцаны плацеж» для паслугаў з авансавай формай аплаты (byfly, ZALA, «Максіфон», пакеты паслугаў «Ясна 10», «Ясна 50», «Сямейны» ды іншыя).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары