Белсатаўцы: На нас ціснуць, мы не здаемся! (відэаролік)


Цягам апошніх тыдняў журналісты, што супрацоўнічаюць з «Белсатам», адчуваюць на сабе мэтаскіраваны ціск з боку міліцыі і спецслужбаў. Толькі ў сакавіку сілавікі затрымалі 16 нашых калегаў, кожны раз – падчас выканання прафесійных абавязкаў.

Агулам за няпоўны сакавік у Беларусі затрымалі 28 журналістаў. Гэта ўдвая больш, чым за цэлы мінулы год. Выпісваюцца штрафы, прысуджаюцца суткі арышту – усё, каб стварыць перашкоду выкананню прафесійных абавязкаў тым, хто транслюе рэчаіснасць без фільтраў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары