Белстат: сярэдні заробак у Беларусі дасягнуў 820 рублёў


Гэта на 24 рублі больш, чымся ў траўні.

Паводле звестак Белстату, сярэдні заробак у нашай краіне бесперапынна расце ўжо чацвёрты месяц запар – акурат з таго моманту, як кіраўнік дзяржавы паставіў перад урадам задачу выйсці на ўзровень тысячы рублёў да канца года.

Паводле Лукашэнкі, гэткую суму дзяржава павінна «дапамагчы людзям зарабіць». Раней жа ён казаў пра пяцьсот долараў абавязковага мінімуму. У пераліку на амерыканскую валюту сёння беларусы атрымліваюць у сярэднім 432 $.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, больш за ўсё атрымліваюць у сталіцы – больш за 1100 рублёў, следам ідуць Менская і Гарадзенская вобласці. Самая «бедная» – Віцебская вобласць.

Рабочыя і службоўцы ў чэрвені ў сярэднім атрымлівалі 819 рублёў 30 капеек.

belsat.eu

Стужка навінаў