Белстат: Беларускамоўная літаратура займае 11,4 % ад агульнай колькасці выдавецкай прадукцыі


Летась на беларускай мове выпусцілі 1168 кніг і брашураў. Статыстыка ад Белстату да Дня друку.

Іх агульны тыраж склаў 3,7 млн экзэмпляраў, што ў параўнанні з мінулым годам больш як па найменнях (амаль на 6 %), так і па тыражы (на 1,8 %).

У той час на расейскай мове выдалі 8227 кніг і брашураў агульным тыражоў 16 млн экзэмпляраў – 80 % агульнай колькасці выданняў і 74 % ад агульнага тыражу.

Таксама ў мінулым годзе ў Беларусі выдалі 593 кнігі і брашуры на ангельскай мове, 106 – на нямецкай, 43 – на французскай. Былі выданні на польскай, кітайскай, іспанскай, украінскай, стараславянскай, літоўскай ды італьянскай мовах. У адзіным варыянце выдаваліся кнігі на азербайджанскай, вʼетнамскай, партугальскай, славацкай ды шведскай мовах.

Дзень друку адзначаецца ў Беларусі 5 траўня.

НМ, belsat.eu, паводле belstat.gov.by

Стужка навінаў