Белстат агучыў, колькі сем’яў у краіне жывуць за рысай беднасці


Паводле афіцыйнай статыстыкі, апошнім часам колькасць маламаёмных сем’яў у краіне знізілася.

У студзені-сакавіка гэтага года, паводле Белстату, за рысай беднасці апынуліся 4,3 % хатніх гаспадарак. У апошнім квартале 2016 года гэты паказнік быў на 0,1 % вышэйшы.

Згодна з перапісам насельніцтва 2009 года, у Беларусі зарэгістравана 3 млн 837 тыс. 139 хатніх гаспадарак. Атрымліваецца, што штомесячны прыбытак не перавышаў бюджэту пражытковага мінімуму ў першым квартале бягучага года ў 166,5 тыс. хатніх гаспадарак. Для параўнання: за аналагічны перыяд мінулага года да маламаёмасных сем’яў адносіліся 151 тыс. хатніх гаспадарак (3,9 % ад агульнай колькасці), а ў канцы мінулага года – 170 тыс. сем’яў (4,4 %).

«Людскія справы» пра тое, як выцягнуць з беднасці беларускія рэгіёны

У катэгорыю маламаёмасных часцей за іншых трапляюць сем’і з дзецьмі да 18 гадоў (8,8 % ад агульнай колькасці сем’яў дадзенай катэгорыі). Год таму гэты паказнік складаў – 8,1 %. Таксама часцей сталі аказвацца за рысай беднасці адзінокія беларусы – 1,8 % ад агульнай колькасці гэтай катэгорыі (год таму – 1,3 %).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Глядзі таксама
Каментары