Белстат: 530 тыс. беларускіх семʼяў незадаволеныя сваймі прыбыткамі


Нацыянальнае статыстычнае агенцтва падлічыла колькасць незадаволеных заробкамі.

Летась 13,7 % хатніх гаспадарак адзначылі незадаволенасць узроўнем сваім грашовых прыбыткаў (год таму – 15,8 %), паведамляе Белстат. Пры гэтым колькасць семʼяў, якія якія выхоўваюць двух і болей дзяцей да 18 гадоў, колькасць незадаволеных сваім бюджэтам перавышае 20 %.

Агулам паводле перапісу насельніцтва 2009 года ў краіне налічваецца 3 млн 873 тыс. 139 хатніх гаспадарак. Атрымліваецца, што летась 530 620 семʼяў былі незадаволеныя сваім бюджэтам.

Відэасюжэт «Белсату» пра стан беларускіх прадпрыемстваў

Больш за ўсё незадаволеных семʼяў на Магілёўшчыне – 16,3 %, менш за ўсё – у Менску (11,7 %).

Сярод гарадскіх семʼяў незадаволенасць сваймі прыбыткамі большая, чым сярод вясковых – 14,7 % супраць 11 %. Год таму гэтыя суадносіны былі іншыя: у гарадах – 15,4 %, у вёсцы – 16,9 %.

НМ, belsat.eu, паводле Finance.tut.by

Стужка навінаў