«Белшына» разграміла «Менск» і зрабіла гучную заяўку на бронзу футбольнага першынства


У чэмпіянаце Беларусі па футболе адбыліся чарговыя гульні.

Бабруйская «Белшына» даволі нечакана перамагла ФК «Менск» з лікам 4:0. Цяпер шанцы клубу са сталіцы на месца на п’едэстале значна зменшыліся.

У другім сённяшнім матчы «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна дома саступіла Мікашэвіцкаму «Граніту» з лікам 2:3.

За два тыдні да канца чэмпіянату застаюцца некалькі інтрыгаў. Першая: хто возьме «срэбра» і «бронзу» першынства. На дадзены момант на другім месцы менскае «Дынама», а на трэцім – «Белшына». Другая: хто апыніцца на чацвёртым радку, які пры пэўным раскладзе дае права выступу ў еўракубках. Інтрыга трэцяе: хто выляціць з «вышкі». На дадзеным момант на апошнім месцы ў табліцы ФК «Гомель», які адстае ад перадапошняга «Віцебску» на 2 ачкі. Чэмпіёнам датэрмінова стаў барысаўскі БАТЭ.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў