Белсатавец фінішаваў на Афінскім марафоне з бел-чырвона-белым сцягам


Адзін з рэдактараў belsat.eu Зміцер Ягораў прыняў удзел у Афінскім класічным марафоне – прэстыжным міжнародным забегу на 42 км на аўтэнтычнай дыстанцыі з Марафону да Афінаў, які ў цяперашнім выглядзе праводзіцца з 1972 года.

Паводле папярэдніх дадзеных, Зміцер Ягораў заняў 5.476 месца з 18.500 зарэгістраваных удзельнікаў, справіўшыся з дыстанцыяй за 4 гадзіны 17 хв. 33 сек. Белсатавец прыйшоў да фінішу з бел-чырвона-белым сцягам.

Медаль Афінскага марафону

Пра тое, «як узяць сябе ў рукі і пачаць бегаць» Ягораў піша ў блогу 42km.belsat.eu.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары