«Белсат» зняў фільм у менскай кватэры меркаванага забойцы прэзідэнта Кенэдзі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQnhpWl9XMjVpblklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Тут амаль нічога не змянілася з 1962 года. Гэта ванна, у якой мыўся Освальд, а гэта пакой, дзе пад жырандоллю хаваў свае «жучкі» КДБ. Сусветна вядомы рэжысёр-дакументаліст Віктар Аслюк зняў для «Белсату» фільм «Освальд. Менская містэрыя».

Эрнст Цітавец. Кадр з фільма

У фільме Лі Гарві Освальда, меркаванага забойцу прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі, узгадвае ягоны менскі сябар Эрнст Цітавец. Усё адбываецца ў доме № 4 на вул. Камуністычнай, у той самай кватэры, дзе пасля прыезду ў Менск жыў амерыканскі «турыст». Эрнст Цітавец быў тады студэнтам медыцыны і шчырым камсамольцам, які, аднак, слухаў «Бі-бі-сі». Тут яны размаўлялі пра жыццё і спрачаліся, дзе жывецца лепей: на Захадзе ці ў СССР.

Віктар Аслюк – адзіны беларус-чалец Еўрапейскай кінаакадэміі, лаўрэат 25 еўрапейскіх кінапрэміяў, аўтар 30 дакументальных фільмаў

Вось што Віктар Аслюк распавёў пра фільм у эфіры «Белсату»:

Я не выканаў свае абяцанні зрабіць вялікі фільм, шырокае даследаванне. Можа быць, адна з прычын – вельмі мала засталося сведкаў. Час упушчаны быў, і настолькі ўпушчаны, што прыйшлося гэта ўсё звужаць, і ў рэшце рэшт, я звузіўся да адной кватэры».

Кватэра […] можна сказаць, зусім не змянілася. І паркет, і ванна, прыбіральня, столь – усё гэта засталося аўтэнтычнае. Я як рэжысёр я разумеў, што пра Освальда […] былі знятыя сотні фільмаў. І я не ставіў перад сабой задачу сказаць: забіў Освальд, не забіў. Але была адна амбіцыя: у Менску застаўся адзін чалавек, які мала здымаўся ў кіно, але, паводле агульнага меркавання, зʼяўляўся адным з самых блізкіх людзей Освальда ў ягоны менскі перыяд або нават у цэлым ягоным жыцці, бо жыццё Освальда было вельмі кароткім. […] Канешне, у гэтым выпадку я, як рэжысёр, дазволіў сабе ісці за героем. Я не судзіў і не збіраюся судзіць – гэта не мая задача. Але мой герой – Эрнст Цітавец – лічыць, што Освальд не забіваў. Гэта яго эмацыйнае, чалавечае права так лічыць.

Уявіце, сама сітуацыя. Чалавек прыходзіць, які не быў у гэтай кватэры з 1962 года.

Праблема заўсёды ў дакументальнага кіно, асабліва калі яно звернута на мінулае: як, пра што распавядаць. […] У гэтым выпадку мне было складана, таму што я запёрся ў 20-метровую кватэру з вельмі цікавым, адукаваным, разумным чалавекам, які ставіў перад сабой задачу расказаць усё. Ну канешне, я не мог усяго ўключыць…

Калі пачынаў, я разумеў, што любы чалавек, які возьмецца за гэтую тэму – Освальд у Менску – ён так ці інакш будзе распавядаць пра Менск. Пра 1960-я гады, калі гэты чалавек прыехаў, жыў у нас. У мяне ў самога ёсць сантымент да 1960-х гадоў, не ведаю, як ён сфармаваўся – магчыма, бясконцымі савецкімі фільмамі. У фільме выкарыстана менская хроніка лепшых аператараў тых часоў. Гэта вось побыт – найбольш цікавыя рэчы. У тыя часы, на жаль, вельмі рэдка лавіліся гэтыя моманты. А паказваліся паэтычна-вылізаныя дзяўчаты з кветкамі. […] Таму ў фільме тры героі: Освальд, Цітавец і Менск.

Ці мог Менск паўплываць на светаўспрыняццё Освальда? Канешне. Ён бачыў жыццё, пісаў пра гэта і размаўляў пра гэта са сваймі сябрамі. І ён… расчараваўся, ён проста расчараваўся. Ён быў у нечым наіўны, відаць, чалавек. І шчыры. Але ён не быў дурны, як яго некаторыя робяць.

Поўны відэазапіс размовы з Віктарам Аслюком:

Глядзець іншыя фільмы Віктара Аслюка на «Белсаце»

IA, belsat.eu

Стужка навінаў