«Белсат» запрашае на сустрэчу з амерыканскай журналісткай Чэрыл Рыд


Тэлеканал «Белсат» ладзіць сустрэчу з амерыканскай журналісткай Чэрыл Рыд. Яна распавядзе, чаму журналісцкія расследаванні вельмі важныя ў постсавецкіх краінах і падзеліцца сваім досведам працы ў ЗША і Украіне.

«Расследаванні – гэта вельмі важная частка журналістыкі, у той жа час адна з самых цікавых і складаных. Таму вельмі важна, каб беларускія журналісты, якія працуюць у гэтай сферы ці хочуць паспрабаваць, як мага больш даведваліся пра досвед сваіх замежных калегаў», – кажа прадстаўнік «Белсату» у Беларусі Аляксей Мінчонак.

Таксама ён зазначае, што ў Беларусі на працягу апошніх 20 гадоў жанр расследавання быў мінімалізаваны і застаецца ў такім стане. Мінчонак тлумачыць гэта тым, што ў нашай краіне вельмі абмежаваны доступ да інфармацыі.

«Калі мы даведаліся, што Чэрыл Рыд прыязджае ў Менск і яна цікавіцца працай нашых журналістаў, то прапанавалі зрабіць такое мерапрыемства не толькі для нашых калегаў з «Белсату», але і для журналістаў з іншых рэдакцыяў, каб яны маглі прыйсці і даведацца для сябе нешта карыснае», – адзначае Аляксей Мінчонак.

Чэрыл Рыд – амерыканская журналістка-расследвальніца (газета Washington Post, часопіс журналісцкай крытыкі Columbia Journalism Review). Уладальніца ўзнагароды Goldsmith Prize for Investigative Reporting (1996 год), прафесар Кіеўскай Магілянскай акадэміі (2016 – 2017 гады).

Сустрэча адбудзецца 7 чэрвеня а 20:00 на тэрасе культурнага цэнтру «Корпус». Уваход вольны.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў