«Белсат» стане даступны тэлегледачам з Украіны


Наш тэлеканал трапіў у пакеты кабельнага тэлебачання ва Украіне.

Гэта стала магчымым пасля падпісання дамовы паміж «Белсатам» і кампаніяй «Рэкламная тэлевізійная група» (РТГ), кліентамі якой зʼяўляюцца 90 % аператараў платнага тэлебачання Украіны.

РТГ належаць правы на рэтрансляцыю ва Украіне больш чым 40 тэлеканалаў, цяпер у іх лік дадаўся і наш тэлеканал.

Гледачы з Беларусі па-ранейшаму могуць глядзець «Белсат» на спадарожніку, а таксама онлайн на нашай старонцы.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў