«Белсат» шукае дакументалістаў!


Тэлеканал «Белсат» абвяшчае конкурс сярод дакументалістаў з Беларусі і замежжа. Мы забяспечым вытворчасць лепшых прапановаў.

Мы разгледзім ідэі:

– Рэпартажаў. Працягласць – да 20 хв. Тэрмін вытворчасці – 2-3 месяцы.

– Дакументальных фільмаў. Працягласць – да 50 хв. Тэрмін вытворчасці абмяркоўваецца для кожнага праекту індывідуальна.

Прыклады дакументальных фільмаў і рэпартажаў «Белсату» можна паглядзець тут.

Патрабаванні:

– Тэматыка неабмежаваная (замежныя праекты павінныя мець дачыненне да Беларусі ці распавядаць пра глабальныя міжнародныя падзеі).

– Патэнцыйны аўтар павінны мець досвед дакументальнай прадукцыі. «Белсат» можа запяспечыць прадусарскае падтрыманне вытворчасці.

Мы чакаем:

– Сінопсіс рэпартажа (старонка А4) ці фільму (дзве старонкі А4)

– Кароткае (да 5 хв.) відэа заявачнага праекту (калі ёсць)

– Спасылкі на ранейшыя дакументальныя праекты аўтара.

– Кароткая біяграфія аўтара.

Тэрмін прыёму заявак:

Да 20 лістапада 2017 году.

Заяўкі дасылаць:

Рэпартажы. Тэма ліста Belsat Report на адрас jerzy.kalina@tvp.pl

Дакументальныя фільмы. Тэма ліста Belsat Doc на адрас janusz.gawryluk@tvp.pl

Стужка навінаў