«Белсат» – самы папулярны «YouTube»-канал у Беларусі


Цягам некалькі месяцаў наш відэа-канал апярэдзіў іншыя беларускія медыі ў колькасці падпіснікаў на «YouTube» і лідаруе ў колькасці праглядаў.

У сакавіку лічба падпіснікаў вырасла на 11 500 асобаў, што прынесла нам першае месца з вынікам 40 434 асобаў. Мы абагналі шэраг беларускіх СМІ, у тым ліку папулярны партал навінаў tut.by (вынік якога – 40 254 падпіснікаў і 23 889 362 праглядаў відэа).

Узрост папулярнасці «Белсату» на «YouTube» можна патлумачыць онлайн-трансляцыямі з сацыяльных пратэстаў. Нягледзячы на ​​пагрозы рэпрэсіяў, нашыя журналісты вялі жывыя трансляцыі з вулічных акцый па ўсёй Беларусі. Стрым Дня Волі ў Менску 25 сакавіка паглядзелі 347 124 разоў.

У сакавіку колькасць праглядаў нашага відэа на «YouTube» дасягнула рэкорднай колькасці: 10 мільёнаў.

Стужка навінаў