Сёння «Белсату» 10 гадоў! Фотарэпартаж са святочнай імпрэзы


На імпрэзе ў Варшаве супрацоўнікі тэлеканалу адсвяткавалі дзень нараджэння каналу.

Афіцыйна тэлеканал адзначае дзесяцігоддзе сёння, 10 снежня, але святкаванні пачаліся ўжо напярэдадні.

Спачатку супрацоўнікі тэлеканалу сабраліся на канферэнцыю, падчас якой абмеркавалі працоўныя пытанні.

Вядоўца «Людскіх справаў» Алесь Залеўскі
Канферэнцыя «Белсату»
Кастусь Жукоўскі

Увечары адбылася імпрэза. На ёй з прамовай выступіла дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўская-Гузы, пасля чаго быў прэзентаваны дакументальны фільм Януша Гаўрылюка «Дарога» – пра тое, як паўставаў «Белсат».

Па традыцыі былі ўручаныя ўзнагароды аўтарам лепшых матэрыялаў, якія выходзілі ў 2017 годзе ў эфіры «Белсату» альбо публікаваліся на нашай інтэрнэт-старонцы.

Атмасфера святочнага вечару – у нашых фотаздымках і ў сэлфі ўдзельнікаў імпрэзы:

Журналісты Ганна Русінава, Віталь Бабін і Валерыя Уласік. Фота Віталь Бабін
Фота Настасся Хлебнікава

Агнеша Рамашэўская-Гузы з журналісткай Ларысай Шчыраковай. Фота Ларыса Шчыракова
Кацярына Барушка і Алена Дзікавіцкая
Вядоўца Юрый Салодкі (злева), кіраўнік аддзелу прамоцыі Мілаш Дабжыньскі (справа)
Хрысціна Дарапей і Андрусь Такінданг

НМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў