«Белсат» і праблема, якая за ім стаіць. Зянон Пазняк напісаў ліст прэзідэнту Польшчы


Надыходзіць новы 2017 год і стогадовыя ўгодкі жахлівай цывілізацыйнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва – пачатку расейскага камунізму, які разам з нямецкім нацыянал-сацыялізмам разьвязаў крывавую сусьветную вайну і зьнішчыў мільёны людзей.

Людзі ў Беларусі і ва Украіне з трывогай глядзяць на ход часу і асьцерагаюцца паўтору чагосьці жахлівага, бо імпэрская Расея як скопішча зла існуе і пэрманэнтна аганізуе, агрэсіўна пагражаючы суседзям і ўсяму чалавецтву.

Мы бачым адкрытую расейскую падрыхтоўку да вайны і да захопу Беларусі. Зьявіліся грубыя агрэсіўныя выказваньні расейскіх гэнэралаў КГБ і экстрэмісцкіх палітыкаў з пагрозамі нашай краіне, сцьвяржэньні, што незалежнай Беларускай дзяржавы не павінна існаваць, што тэрыторыя нашай краіны мусіць стаць часткай Расеі, што не існуе беларускай нацыі, што беларускую мову прыдумалі расейскія акупанты-бальшавікі ў 1926 годзе і г. д. Словам, пачалося абсурднае бесаўскае ахайваньне нашага народа і нашай нацыі дакладна так, як у 2013-2014 гг. перад захопам Крыму і Данбаса расейская прапаганда бэсьціла ўкраінцаў, абзываючы іх ненародам, ненацыяй, сцьвярджаючы, што ўкраінскую мову прыдумала габсбургская Аўстрыя, каб насаліць Маскве.

На беларускай усходняй мяжы Расея стварае новыя вайсковыя гарнізоны, канцэнтруе войска, аб’явіла, што будзе праводзіць сумесна з лукашысцкім рэжымам вайсковыя вучэньні ў паўднёвай Беларусі і што для перакідкі расейскай арміі (32 тысячы жаўнераў) і бронетэхнікі ў Беларусь ім спатрэбіцца 4168 чыгуначных вагонаў. Ахайваньне беларусаў і Беларусі з боку Расеі ўжо йдзе поўным ходам. У 2017 годзе чакаецца шквал расейскай дэзінфармацыйнай антыбеларускай паклёпніцкай вайны.

Такія вызваньні стаяць перад нашым народам, плюс антынацыянальны здрадніцкі аўтарытарны рэжым улады, залежны ад Масквы.

У гэты час польскія ўлады нечакана аб’явілі аб планах ліквідацыі з 2017 года беларускага дэмакратычнага тэлебачаньня Белсат, якое вяшчае з Варшавы па-беларуску і падтрымліваецца на сродкі Польшчы (перш за ўсё) і Эўразьвязу. Белсат – гэта адзінае беларускае тэлебачаньне, якое трансьлюецца па-беларуску і дае аб’ектыўную інфармацыю (усё астатняе беларускамоўнае тэлебачаньне і радыё ў Беларусі ліквідавана лукашысцкім антынацыянальным рэжымам). Пасьля ліквідацыі Белсату Беларусь робіцца цалкам інфармацыйна безабароннай перад агрэсіўнай машынай паклёпу і дэзінфармацыі з Расеі.

У сувязі з гэтым кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – арганізацыі, якая яшчэ ў 80-х гадах пачала барацьбу з маскоўскім камунізмам за дэмакратыю і незалежнасьць і паспрыяла здабыцьцю незалежнасьці Беларусі – зьвярнулася да Сэйму, Ураду і Прэзыдэнта Польшчы зь лістом аб зразуменьні становішча і просьбай не сьпяшаць зь ліквідацыяй Белсату, даць яшчэ магчымасьць Белсату паўнавартасна працаваць і працягваць беларускае вяшчаньне на Беларусь. Заяўляем таксама, што мы тэрмінова шукаем сродкі фінансавай падтрымкі для беларускага вяшчаньня ад дэмакратычных арганізацыяў і асобаў па ўсім сьвеце, каб зьменшыць нагрузку на бюджэт Польшчы, зьвязаную з фінансаваньнем Белсату.

24 сьнежня 2016 г. Зянон Пазьняк[/vc_column_text][vc_column_text]

У звязку з пагрозаю скарачэння фінансавання «Белсату» партыя КХП-БНФ накіравала ліст прэзідэнту Польшчы

[/vc_column_text][vc_single_image image=”415941″ img_size=”large”][vc_column_text]

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

belsat.eu, паводле bielarus.net

Стужка навінаў