Belsat.eu высветліў, ці можна паступіць на юрфак БДУ з атэстатам «Данецкай народнай рэспублікі»


«Грамадзяне Луганскай і Данецкай вобласцяў» будуць паступаць у айчынныя ВНУ амаль на тых жа ўмовах, што і грамадзяне Беларусі.

Дзяржаўнае агенцтва belta.by паведамляе, што Міністэрства адукацыі вызначыла тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі.

Пастанова Міністэрства адукацыі ад 14 сакавіка 2016 года № 13 «Аб тэрмінах правядзення ў 2016 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені» апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Тэрміны прыёму дакументаў на бюджэт – з 8 да 14 ліпеня. Уступныя іспыты пачынаюцца 15 ліпеня. Дадатковы прыём дакументаў на вакантныя бюджэтныя месцы пройдзе з 26 да 28 ліпеня.

Для абітурыентаў, якія не прайшлі паводле конкурсу на спецыяльнасці і патрабуюць спецыяльнага прафесійнага адбору (творчыя, сілавыя), вызначаныя больш раннія тэрміны прыёмнай кампаніі. Прыём дакументаў на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці будзе магчымы толькі пасля завяршэння сельгасработ, гаворыцца ў дакуменце.

Апроч таго Міністэрства адукацыі вызначыла тэрміны прыёму дакументаў на бюджэтныя і на платныя месцы для жыхароў Луганскай і Данецкай вобласцяў Украіны. Працэдуру паступлення нібыта рэгламентуе адмысловы ўказ кіраўніка Беларусі ад 30 жніўня 2014 года № 420. Аднак у дакуменце няма ніякай канкрэтыкі. Пытанню паступлення жыхароў з квазірэспублікаў прысвечаны пункт 1.6 указу.[/vc_column_text][vc_single_image image=”151227″ img_size=”large”][vc_column_text]«Грамадзяне Луганскай і Данецкай вобласцяў будуць удзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя вакантныя месцы ў дадатковым наборы адначасова з грамадзянамі Беларусі», – паведамляе belta.by.

У аддзеле працы з замежнымі грамадзянамі БДУ belsat.eu паведамілі, што паступіць ва ўніверсітэт з атэстатам ДНР або ЛНР можна. Але спачатку трэба аддаць гэты дакумент на адмысловую праверку.

«Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы праводзіць экспертызу і дае выснову аб магчымасці ці немагчымасці паступлення ў ВНУ. Там будзе правярацца сапраўднасць і аўтэнтычнасць дакументу, а не веды», – патлумачыў прадстаўнік аддзелу.

[/vc_column_text][vc_column_text]У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты, прадугледжаным для грамадзянаў Беларусі, грамадзяне з Луганскай і Данецкай вобласцяў змогуць удзельнічаць з 8 ліпеня да 15 кастрычніка.

Варта адзначыць, што расейскае Міністэрства адукацыі лічыць атэстаты з ДНР і ЛНР эквівалентнымі тым, якія выдаюцца ва Украіне.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=Q_cJ0s0KVn4″][vc_single_image image=”151231″ img_size=”large”][vc_column_text]Узор атэстату ДНР[/vc_column_text][vc_single_image image=”151269″ img_size=”large”][vc_column_text]Узор атэстату ЛНР

Больш інфармацыі пра паступленне ў беларускія ВНУ можна знайсці на сайце Міністэрства адукацыі ў раздзеле «Абітурыенту».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў