«Белсат» дорыць падарункі ў вобразе таемнага Санты


Да Новага году яшчэ тыдзень, але «Белсат» ўжо дорыць падарункі. І заахвочвае да гэтага іншых.

21 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Усё вельмі проста. Трэба прынесці свой падарунак і абраць скрынку. Падарунак з гэтай скрыні атрымаеце вы, а замест яго святочны эльф пакладзе ў скрыню той, які вы прынеслі з сабою. Такім чынам для кагосьці вы станеце таемным Сантай.

Хлопчык абірае сабе падарунак. 21 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат
Гіфткроссінг, 21 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат
21 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Арганізатар імрэзы кампанія Borjomi вырашыла крыху мадэрнізаваць ідэю «таемнага Санты» і, калі вы хочаце пазнаёміцца з чалавекам, якому трапіў ваш падарунак, то можна ў скрынцы пакінуць свой нумар тэлефону ці спасылку на сацсеткі.

Таццяна – калядны эльф. 21 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат

«Бывала нават такое, што чалавек пакінуў падарунак, адышоў два крокі, а ягоную скрынку ўжо абралі, – кажа Таццяна, адна са святочных эльфаў. – І я даганяла чалавека і знаёміла з тым, каму трапіў яго падарунак, каб можна было асабіста падзякаваць».

«Белсат» таксама вырашыў падтрымаць гэтую акцыю і пакінуў у скрынках некалькі падарункаў. Прыходзьце, самі дарыце свята і атрымлівайце яго ў падарунак. Кожны з нас можа стварыць свята іншаму, нават незнаёмаму чалавеку.

Падарункі ад Белсата на гіфтроссінг. 21 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат
21 снежня 2017 года, Ірына Арахоўская / Белсат
дзяўчына выцягнула падарунак ад Беласата 21 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат
Дзяўчына выцягнула падаунак ад Белсата. 21 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Падарункі, якія застануцца пасля акцыі, арганізатары плануюць перадаць на дабрачынныя мэты.

Акцыя праходзіць у Galeria Minsk і будзе доўжыцца да 24 снежня з 16-00 да 20-00, але ў апошні дзень абмен падарункаў будзе ісці аж да самага закрыцця гандлёвага цэнтру.

21 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат
21 снежня 2017 года. Ірына Арахоўская / Белсат

Тэлеканал «Белсат» віншуе вас з надыходзячымі святамі!

Асабістая падзяка нашаму «таемнаму» Санце. Вашая гарбатка будзе грэць нас халоднымі зімовымі вечарамі.

Ваш Белсат

Фота: Ірына Арахоўская

Стужка навінаў