«Белсат» адшукаў самую старую паштоўку з Менску


Уладальнік самой старой паштоўкі, адасланай з Менску – паляк Мацей Лісіцкі, яшчэ ў нядаўнім віцэ-мэр Гданьску.

«Гэтая паштоўка была дасланая да Венгрыі. Але што істотна: тэкст пісалі на тым баку, дзе была выява. А тут напісаны тэкст, хіба па-славенску. Маю яшчэ па-чэшску. Відаць, што Менск у тыя часы быў даволі значным месцам на мапе. І туды прыязджалі шмат замежнікаў па справах бізнесу ці культуры. І паштоўкі дасылаліся і да Бруселю, і да Францыі, і на цэлы свет», – распавядае Мацей Лісіцкі.

Паштоўка была дасланая ў студзені 1898 года з Менску да Тыфлісу (сённяшняга Тбілісі), напісаная па-польску. Але гэта не адзіная ўнікальная паштоўка ў калекцыі Мацея Лісіцкага, звязаная з Беларуссю. Глядзіце больш пра захапленне паляка, які ганарыцца сваймі беларускімі каранямі, у сюжэце праграмы «Рэпартэр».

Стужка навінаў