«Белсат» адхіліў ад эфіру вядоўцу, а той стварыў новы тэлеканал


Паэт, намеснік старшыні Саюзу беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака адхілены ад вядзення праграмы «Размова дня» на «Белсаце».

Ён раскрытыкаваў рэдакцыйную палітыку тэлеканалу і заявіў, што «Белсат» даўно мусіў стаць больш «зубастым»: «Калі незалежнасць пад пагрозай, не час да аб’ектывізму», – лічыць Усевалад Сцебурака.

Аднак, як высветлілася, ён не збіраецца развітвацца з тэлебачаннем. Вядоўца распрацоўвае ідэю альтэрнатыўнага тэлепраекту, дзе будзе смела весці гаворку на самыя злабадзённыя тэмы. Пакуль паэт збірае каманду прафесіяналаў-аднадумцаў. «Белсат» даведаўся, што старт новага праекту запланаваны на 8 верасня і паспрабуе падключыцца да ягонага эфіру а 20:25. Далучайцеся!

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў