«Белсат» 10 гадоў ваяваў з прапагандыстамі


Што такое расейская прапаганда, ці можна казаць пра інфармацыйную вайну паміж Захадам і Расеяй, і што павінен зрабіць Еўразвяз у новых інфармацыйных умовах?

На гэтыя пытанні спрабавалі адказаць медыякрытыкі і журналісты – удзельнікі варшаўскай канферэнцыі «Медыі – Расея і новыя прапагандысцкія пагрозы».

Больш пра канферэнцыю чытайце тут. Або глядзіце наш відэасюжэт.

Падчас канферэнцыі адбылася выстава-прэзентацыя прысвечаная 10-годдзю «Белсату» і вынікам працы нашай каманды.

Арганізатар канферэнцыі – «Fundacja Wolność i Demokracja». Праект быў рэалізаваны ў межах конкурсу «МСЗ Публічная дыпламатыя 2017» у супрацы з Інстытутам медыйнай адукацыі і журналістыкі тэалагічнага факультэту Універсітэту Кардынала Стэфана Вышынскага пры медыйным патранаце «Белсату» ды супрацы з трэцяй праграмы «Польскага радыё» і Польскага прэсавага агенцтва.

belsat.eu

Стужка навінаў