«Белнафтахім» пракаментаваў заяву міністра энергетыкі РФ: гэта парушэнне прынцыпаў ЕАЭС


Увядзенне забаронаў і абмежаванняў у пытаннях паставак расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь парушыць асноўныя прынцыпы Дамовы аб стварэнні ЕАЭС. Пра гэта 3 верасеня заявіў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў, каментуючы заяву міністра энергетыкі РФ.

3 верасня Аляксандр Новак, міністр энергетыкі РФ заявіў, што Беларусь «цалкам забяспечвае сябе» за кошт перапрацоўкі расейскай нафты і пастаўляць нафтапрадукты ў нашую краіну «немэтазгодна».

«Такія заявы маюць мэту паўплываць на ход перамоўнага працэсу і пазбаўленыя канструктыўнасці», – пракаментаваў заяву расейскага міністра Андрэй Рыбакоў.

Прадстаўнік канцэрна падкрэсліў, што сваю пазіцыю і аргументы беларускі бок агучвае на кансультацыях і не мае намеру трансляваць іх у медыях да завяршэння перамоўнага працэсу і падпісання адпаведных дакументаў.

10 жніўня стала вядома, што Расея мае намер абмежаваць бязмытныя пастаўкі нафтапрадуктаў і звадкаванага газу ў Беларусь з чацвёртага квартала 2018 года, матывуючы гэта стратамі расейскага бюджэту.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў