«Белнафтахім»: кошт на бензін вырасце на 24 %


Пра гэта belta.by заявіў кіраўнік канцэрну «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка.

«З улікам сённяшняга кошту за барэль [каля $ 80. – Заўв. Belsat.eu] вырастуць кошты на аўтамабільнае паліва, але паўтаруся, гэта будзе ісці сінхронна з Расейскай Федэрацыяй, практычна на 24 %», – заявіў Ляшэнка.

Паводле прадстаўніка кампаніі, беларускі ўрад не плануе змяняць стратэгію павышэння коштаў на 1-2 капейкі.

«Наша ініцыятыва палягае на паскарэнні росту, бо ад гэтага залежыць фінансавы дабрабыт прадпрыемстваў, якія занураныя ў інтэграцыйныя працэсы», – дадаў Ігар Ляшэнка.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў