Bellingcat ідэнтыфікаваў магчымага ўдзельніка транспартавання «Бука», які збіў малайзійскі «Боінг»


Даследчая група Bellingcat, якая займаецца расследаваннем крушэння малайзійскага «Боінга» пад Данецкам у 2014 годзе, назвала імя сепаратыста які, як мяркуецца, удзельнічаў у аперацыі па транспартаванню з Расеі комплексу «Бук».

За перавозку «Бука», паводле tvrain.ru, адказваў адстаўны расейскі афіцэр Сяргей Дубінскі, з пазыўным «Хмурны». У медыях яго называлі камандзірам разведкі самаабвешчанай ДНР. Паводле meduza.io, якая спасылаецца на СБУ, пад мянушкай «Хмурны» хаваецца афіцэр ГРУ Сяргей Мікалаевіч Пятроўскі.

Паводле даследвання Bellingcat – Пятроўскі, Дубінскі, а таксама Дваркоўскі, Хмуры, Зубр – гэта імёны адной і той жа асобы. 

Фота politrussia.com

У фотаальбоме Сяргея Дубінскага ў сацыяльнай сетцы ok.ru прысутнічаюць фотаздымкі з акцёрам Міхаілам Парэчэнкавым  і акцерам і сцэнарыстам Іванам Ахлабысціным, якім забаронены ўезд ва Ўкраіну.

Здымкі зроблены ў Данецку адпаведна восенню і напрыканцы зімы 2014 году адпаведна.

Фота bellingcat.com

Даследчыкі Bellingcat таксама прыйшлі да высновы пра тое, што ў транспартаванні «Бука» ускосна прымалі ўдзел вайскоўцы 69-й асобнай брыгады матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ўзброеных сіл Расеі.

Вынікі расследавання Bellingcat перадала Абʼяднанай следчай групе (Joint Investigation Team). Яна вядзе крымінальнае расследаванне крушэння рэйса MH17.

Чытайце таксама: 

У чэрвені тэрарысты захапілі вайсковую частку зенітна-ракетнага палка, дзе знаходзіліся ракетныя комплексы «Бук», здольныя збіваць самалёты на вышыні да 18 кіламетраў.

Пасажырскі самалёт авіякампаніі Malaysia Airlines пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 году ў Данецкай вобласці. На борце авіялайнера знаходзілася 298 чалавек. Усе загінулі.

Тое, што лятак збілі, ускосна пацвярджаюць сепаратысты. На акаунце прыхільнікаў баевікоў з’явілася паведамленне пра «птушкапад», як акрэслілі сваё злачынства тэрарысты. Спачатку яны збілі самалёт украінскага войска, потым праінфармавалі пра тое, што збілі яшчэ адзін лятак. Пазней гэтыя запісы выдалілі.

ВД, паводле bellingcat.com

Глядзі таксама
Каментары