«БелАЗ» на гвінейскіх грошах – фэйк?


Кар’ерны самазвал на гвінейскіх франках больш нагадвае амерыканскі «LeTourneau-Westinghouse Wabco», чымся беларускі «БелАЗ». «Фальшыўку» выкрылі блогеры.

Тыдзень таму медыі падхапілі навіну пра тое, што на гвінейскай банкноце 1 000 франкаў намаляваны кар’ерны самазвал «БелАЗ». Гэты факт пацвердзілі і ў маркетынгавай службе заводу. Але блогер Yozas-gubka засумняваўся і пачаў высвятляць, на якую канкрэтную мадэль «БелАЗу» можа быць падобны самазвал з банкноты.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У службе маркетынгу прадпрыемства карэспандэнту Belsat.eu назвалі «БелАЗ-548» (глядзіце фота ніжэй).

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

У сваю чаргу адзін з блогераў паведаміў, што самазвал у Гвінеі – гэта амерыканскі аўтамабіль  «LeTourneau-Westinghouse Wabco».

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Падчас абмеркавання блогеры прыходзяць да высновы, што мастак мог адлюстраваць на купюры нейкі «зборны самазвал». На карысць гэтай версіі можа гаварыць і тое, што нават на старонцы гвінейскага Цэнтральнага банку ў апісанні банкноты 1 000 франкаў не канкрэтызуюць, а толькі суха канстатуецца: «Эксплуатацыя кар’еру баксітаў».

Але тым не менш, падвойныя фары робяць намаляваны самазвал больш падобным да амерыканскага «Letourneau-Westinghouse Wabco» (на «БелАЗе-548» такіх няма).

Згодна са звесткамі БелАЗу, тэхніка прадпрыемства пастаўляецца ў Гвінею з 1973 года, за ўвесь час туды накіравалі больш за 100 кар’ерных самазвалаў.

Зміцер Кустоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў