«Белая маланка» Юлія Несцярэнка: мэта майго жыцця – трапіць на яшчэ адну Алімпіяду


Алімпійская чэмпіёнка Афінаў-2004 Юлія Несцярэнка ў эксклюзіўным інтэрвю Белсату распавяла, што цяпер мэта яе жыцця – трапіць на Алімпійскія гульні, якія ўлетку 2016 прыме Рыа–дэ–Жанейра.

У 2004 годзе на Алімпіядзе ў Афінах Юлія Несцярэнка сенсацыйна выйграла спрынтарскі забег на 100 метраў, стаўшы адной з самых вядомых спартсменак у свеце, і атрымаўшы імя «Белая маланка». У далейшым Несцярэнка неаднаразова спрабавала выйсці на былой узровень, але на такую высокую вяршыню больш падняцца не змагла. Зараз 35-гадовая бягуння распачала апошняя ў кар’еры спробу трапіць на трэцюю для яе Алімпіяду.

Несцярэнка ўпершыню ў гэтым сезоне выйшла на старт, прыняўшы ўдзел у розыгрышы Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы, які 26-27 траўня праходзіў у Берасці. Юлія планавала бегчы дыстанцыю 100 метраў і эстафету, але праблемы са здароўем не дазволілі ёй стартаваць на дыстанцыі, на якой яна адзінаццаць гадоў таму выйграла залатую медаль Алімпіяды.

Спартсменка ў складзе каманды Берасцейскай вобласці (акрамя яе гэта – Алена Кіевіч, Вольга Асташка і Крысціна Радыванюк) прабегла эстафету 4 па 100 метраў і разам з камандай дамаглася ўпэўненай перамогі, пасля чаго распавяла Белсату пра свае справы і планах.

«Крыху не так у мяне пакуль усё ідзе як хацелася б – пасля зімовага сезону сурёзна хварэла. Таму крыху пазней стала трэнавацца. Я не зусім паспела набраць форму, каб спаборнічаць у індывідуальным відзе, але для эстафеты я гатовая і добра прабегла з маладымі. Вельмі цешуся. У нас Берасцейская каманда вельмі добрая, ёсць пераможныя традыцыі. Сёлета планую выступіць на Кубку Еўропы і чэмпіянаце Беларус. Самая галоўная мэта і мара мая, сэнс майго жыцця – гэта Алімпійскія гульні, таму ўсё нацэлена туды, стаўку раблю на на гэты сезон, а на наступны», – сказала Юлія «Белсату».

Алесь Ляўчук belsat.eu

Стужка навінаў