«Белавія» запусціла рэйс у Палангу. Ці дорага там адпачываць?


Нацыянальная авіякампанія звязала Менск з папулярным літоўскім курортам.

Першы палёт адбыўся 19 чэрвеня. Рэйс у Палангу будзе лятаць раз у тыдзень: вылет з Менску ў нядзелю а 10:15, з Палангі – а 12:10 (таксама ў нядзелю).

Цана ў два бакі з Менску – ад 99 еўраў. Гэта мае заахвочваць беларускіх турыстаў да наведвання Палангі, у якой беларусы і раней былі частымі гасцямі.

Турысты з Беларусі часцей за ўсіх іншых наведваюць Вільню ды Палангу

Жыллё ў Паланзе можна знайсці, пачынаючы з 5 еўраў за асобу (за содні). Такія тарыфы ў некаторых дамах адпачынку. Калі ж здымаць кватэру, то давядзецца заплаціць ад 30 да 60 еўраў. Цэны ў гатэлях – яшчэ вышэйшыя.

Сняданак з яечні і кавы можа абысціся ў 3,5 еўра. Абед ужо будзе каштаваць каля 10 еўраў.

З забаваў гасцям Палангі прапануюць, напрыклад, экскурсіі ў заапарк (2,5-3,5 еўра за квіток).

Наведванне басейна з саўнай у адным з рэабілітацыйных цэнтраў гораду каштуе па 35 еўраў за кожную з першых двух гадзінаў, трэцяя гадзіна будзе каштаваць 17,5 еўраў.

Запуск рэйсу Менск-Палангу стаў магчымы дзякуючы фінансавай падтрымцы «Белавіі» Еўразвязам. Нацыянальная авіякампаніі перамагла ў адмысловым конкурсе, зладжаным мэрыяй літоўскага гораду, і ў выніку падпісала пагадненне аб здзяйсненні рэйсаў паміж Менскам ды Палангай.

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt

Стужка навінаў