«Белавія» пра інцыдэнт у Кіеве: Ніхто не пацярпеў

video

Фота - TripAdvisor

«Белавія» апублікавала разгорнуты каментар у сувязі з інцыдэнтам у Кіеве, дзе самалёт авіякампаніі сышоў з паласы.

«Пасадка паветранага судна, якое выконвала рэйс В2 842 па маршруце Менск – Кіеў (аэрапорт «Барыспаль») 22 снежня 2017 года, прайшла ў штатным рэжыме. Пасля пасадкі самалёта, падчас рулення і сыходу з узлётна-пасадачнай паласы на рулёжную дарожку пярэдняе шасі паветранага судна часткова закранула грунт, у сувязі з чым камандзір экіпажу прыняў рашэнне спыніць рух», –патлумачылі ў «Белавія».

У авіякампаніі паведамляюць, што пасажыры былі дастаўлены ў тэрмінал на аўтобусах для атрымання багажу і праходжання пагранічнага і мытнага кантролю.

«Ніхто з пасажыраў і членаў экіпажа не пацярпеў. На дадзены момант за пасажырамі адпраўлены рэзервовы борт. Чаканы час вылета з Кіева ў Менск запланаваны на 15.40», – гаворыцца ў паведамленні «Белавія».

Не удачно сели….

A post shared by Егор Дацкевич (@sfegor) on

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары