«Белавія» патлумачыла забарону спяваць на борце


Авіякампанія: Спевы падчас пасадкі самалёту забароненыя, бо гэта – «крытычны этап палёта».

Нацыянальныя авіялініі адрэагавалі на допіс Юрыя Зісера пра забарону сцюардэсы спяваць на борце самалёту.

Паводле кампаніі, яна вітае спевы «напярэдадні нацыянальных святаў», «калі на борце ляцяць спартоўцы або людзі, якімі можна ганарыцца», а таксама ў выпадку «дня нараджэння маленькага пасажыра або прапановы рукі і сэрца».

Перастаць спяваць працаўнікі «Белавіі» могуць папрасіць пасажыраў падчас узлёту і пасадкі, «калі вашыя ацэнкі ў караоке вырыце толькі вы» або «калі вашыя сябры настойліва цвердзяць, што сто разоў рабілі гэта пад гітару ў цягніку з Пухавічаў у Бабруйск».

Кампанія папрасіла быць цярплівымі адзін да аднаго, бо мы ўсе «спадарожнікі, калегі або суседзі».

Пра забарону сцюардэсаў спяваць на борце падчас рэйсу «Менск–Львоў» Юрый Зісер напісаў у сераду ў сваім «Фэйсбуку».

ДД

Стужка навінаў